Старшыня Савета федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка павіншавала сваю беларускую калегу Наталлю Качанава з абраннем старшынёй Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Пра гэта Наталля Качанава распавяла сёння супрацоўнікам Адміністрацыі прэзідэнта, прадстаўляючы новага кіраўніка, перадае БелТА.

«Толькі што мне патэлефанавала Валянціна Іванаўна Мацвіенка. Павіншавала і сказала: «Наталля Іванаўна, сказаць, што я рада, — не сказаць нічога. Я шчаслівая. У нашым палку прыбыло — хай мужыкі баяцца», — падзялілася Наталля Качанава.

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава была прызначаная сёння членам Савета рэспублікі па прэзідэнцкай квоце, а затым абраная старшынёй верхняй палаты парламента.

Адміністрацыю прэзідэнта ўзначаліў Ігар Сергеенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0