07.12.2019 / 09:16

Пад Баранавічамі перакуліўся таварны вагон

Здарэнне адбылося паблізу чыгуначнай станцыі Грыцавец, піша nashkraj.by.

Фота nashkraj.by.

Вядома, што рабочыя праводзілі разгрузку таварнага цягніка, гружанага адсевам друзу.

Падчас работ адзін з вагонаў раптам сышоў з рэек і перакуліўся.

Здарэнне абышлося без пацярпелых.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру