ЗША летам 2020 года ў рамках вучэнняў Defender Europe даставяць у Еўропу дывізію, значная частка якой будзе накіравана ў краіны Балтыі. Пра гэта піша interfax.by са спасылкай на Эстонскае тэлебачанне.

«У Латвіі будзе выкінуты з паветра батальён. У Эстонію таксама батальён будзе дастаўлены морам, які з першай і другой брыгадамі возьме ўдзел у вучэннях «Вясновы шторм». Калі ўсяго ў рамках вучэнняў Defender Europe чакаецца прыбыццё 20 000 чалавек, то за 1 500 будзе накіравана у Эстонію», - паведамілі ў Галоўным штабе Сіл абароны Эстоніі.

Арганізатарамі буйных вучэнняў стануць ЗША і Вялікабрытанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0