07.12.2019 / 17:07

Румас едзе на перамовы з Мядзведзевым КАРЫКАТУРА 14

Адкрываючы ў Сочы сустрэчу з Дзмітрыем Мядзведзевым, Сяргей Румас распавёў, што ўбачыў снежныя вяршыні пры заходзе яго самалёта на пасадку. «Для Беларусі, у якой няма гор, гэта, вядома, вельмі прыгожа», — заўважыў ён. Кіраўнік расійскага ўрада жартам парыраваў: «Так і з морам у вас так сабе».

«Так, мы адзіная краіна ў Еўропе, у якой няма ні мора, ні гор. Але між тым, Дзмітрый Анатольевіч, я вельмі рады сённяшняй нашай сустрэчы», — адказаў беларускі прэм'ер-міністр.

Kovabata і Зміцер Галко, NN.by

1
JbP / Адказаць
07.12.2019 / 17:14
Яны там вельмі любяць "цап-царап", як валадар Крамля казаў. Беражыся, Чырвоны Каптурык!
69
Электробус / Адказаць
07.12.2019 / 17:17
Мастак бесталанны
3
JbP / Адказаць
07.12.2019 / 17:24
Электробус, хутчэй каментатар нейкі занудны і злы на ўвесь свет :) Вельмі смешная карыкатура. 
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру