07.12.2019 / 19:15

Сіноптыкі: 8 снежня — ападкі, да +6 1

8 снежня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы з Атлантыкі, паведаміў Белгідрамет.

У многіх раёнах будуць кароткачасовыя ападкі: у асноўным дождж, а па поўначы краіны — з мокрым снегам. Чакаецца таксама галалёд, захаваецца парывісты вецер.

Тэмпература паветра ад - 1 ноччу да + 6 удзень. 

У Мінску чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература ноччу каля 0, днём + 1… +3.

NN.by

0
хамса / Адказаць
08.12.2019 / 10:54
добрага дня!
у нас сонца, а ў вас?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру