08.12.2019 / 09:25

Лукашэнка і Пуцін раз'ехаліся, але абмяняліся прыгожымі віншаванямі 10

 Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з 20-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«Гэты дакумент вывеў беларуска-расійскія адносіны, заснаваныя на векавой дружбе, сваяцтве гістарычных лёсаў і супольнасці жыццёвых інтарэсаў нашых народаў, на ўзровень сапраўднага саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства», - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі: яны каардынуюць дзеянні на міжнароднай арэне, сумесна ўмацоўваюць абараназдольнасць, узаемна дапаўняюць адзін аднаго ў эканоміцы. Створана агульная гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прасторы. Грамадзян дзвюх краін не падзяляюць межы, візы, мытні.

«На цяперашнім этапе прыхільнасць аб'яднаўчай ідэі мае вялікае значэнне. Галоўная задача — забяспечыць неабходныя ўмовы для далейшага павышэння дабрабыту нашых грамадзян. Глыбока перакананы, што мы зможам надаць новую дынаміку рэалізацыі саюзнай дамовы, няўхільна прытрымліваючыся прынцыпаў раўнапраўя і даверу», — падкрэсліў беларускі лідэр.

Прэзідэнт Расіі таксама накіраваў віншавальнае пасланне ў адрас Лукашэнкі.

NN.by

2
Ян Севярын Бакей / Адказаць
08.12.2019 / 09:47
падсаладзіў пілюлю кукіша замест падпісаньня СССР-2.
Нічога, альфастэрх, табе яшчэ на днях на нармандскай чацьвёрцы кукішаў накідаюць. ад душы спадзяюся...
2
Павел Ас / Адказаць
08.12.2019 / 09:58
...................................... Дадам толькі ФАКТ ад спадара Збігнева Бжезінскага, які выказаўся наступным чынам: “Россия может иметь сколько угодно ядерных чемоданчиков и ядерных кнопок, но поскольку 500 миллиардов долларов российской элиты лежат в наших банках, вы еще разберитесь: это ваша элита или уже наша? Я не вижу ни одной ситуации, при которой Россия воспользуется своим ядерным потенциалом”.
10
Алесь Белы / Адказаць
08.12.2019 / 10:31
Вуязжайця, люццайкі, к панам! Тамака зарабатывайця!бо тутака пад вупраўленнем Мужыцкае Хітрасьці ніколі не пракорміцеся. Тутака эканоміка буйдзя толькі падаць із-за асобеннасцяў калякціўнага рытувальнага мысьленнейка. Што за народ такі? - вядома, землякі!тамака зарабляйця грошы і ваттуда аказывайця псыхалягічнае даўленнейка на вастаўшыхся тутака люццоў.
(навеяна Эмігранцкай песняй М. Багдановіча)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру