08.12.2019 / 09:39

28 гадоў таму перастаў існаваць СССР 85

28 гадоў таму, 8 снежня 1991 года, ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Брэсцкай вобласці былі падпісаныя Белавежскія пагадненні.

Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук афіцыйна дэнансавалі дамову аб утварэнні СССР і стварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).

СССР афіцыйна перастаў існаваць, крыху не дацягнуўшы да свайго 69 годдзя.

NN.by

16
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
08.12.2019 / 09:55
Са сьвятам вольных людзей !
14
Андрэй-верабей / Адказаць
08.12.2019 / 09:55
Дзякаваць Богу !!!
11
дзядзька Віталь / Адказаць
08.12.2019 / 09:57
Са святам, беларусы! Памятую, як, знаходзячыся ў той момант за тры тысячы км ад роднай зямелькі, я быў вельмі ўсцешаны ад гэтай навіны, што у нас беларусаў нарэшце з'явілася свая незалежная краіна! Сапраўдны сцяг, сапраўдны гістарычны герб. А Мінск на той момант  стаў сталіцай постсавецкага сьвету (Садружнасці незалежных дзяржаў).
Паказаць усе каментары/ 85 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру