Грамадства

Віцебск: карэспандэнт аштрафаваны, двое затрыманых чакаюць судоў

На працягу мінулых сутак у Віцебску былі затрыманыя 15 чалавек, зь іх 13 – гэта маладыя людзі, удзельнікі навастворанага руху «Бунт», а яшчэ двое – маці палітыка Паўла Севярынца Тацяна і фотакарэспандэнт газэты «Витебский курьер» Сяргей Серабро.

Тацяна Севярынец і Сяргей Серабро былі сьведкамі таго, як на асьвятляльнай вежы каля амфітэатру быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг. Ён правісеў там каля паўгадзіны, пакуль байцы АМОНу ня скінулі яго ўніз. Тацяна Севярынец падняла сьцяг зь зямлі, бо, як яна кажа, не магла трываць, каб гістарычны сымбаль ляжаў у брудзе. За гэта міліцыянты яе затрымалі і завезьлі ў пастарунак, сказаўшы, што яна хацела зьнішчыць важны рэчавы доказ. У Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі яе дапыталі, сфатаграфавалі для таго, каб паставіць на кампутарны ўлік, і адпусьцілі дадому.

Для фотакарэспандэнта Сяргея Серабра затрыманьне абярнулася горшымі наступствамі.

(Серабро: ) «Было досыць шмат людзей, якія глядзелі на сьцяг. А я гэта ўсё здымаў. Падышлі два міліцыянты, спыталіся, што я раблю. Я адказаў, што выконваю свае прафэсійныя абавязкі. Потым яны мяне павялі да машыны, а калі прывезьлі ў РАУС, то там мне сказалі, што я затрыманы за дробнае хуліганства: нібыта я перашкаджаў працы апэратыўна-сьледчай групы, гучна крычаў, махаў рукамі... Я запісаў у пратаколе, што ўсё гэта няпраўда. Паводле гэтага артыкулу парушэньне можа разглядаць або начальнік РАУСу, або суд. Але суду, мне сказалі, давядзецца ноч чакаць у сьледчым ізалятары. Я пагадзіўся, каб маю справу разглядаў начальнік. І мне далі штраф – палову базавай велічыні, або 16 тысяч.

Апроч таго, што фотакарэспандэнта аштрафавалі, міліцыянты сьцерлі усе фатаздымкі ў памяці ягонага лічбавага фотаапарата. Хроніка падняцьця сьцяга вядомай удзельніцай намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы Крысьцінай Шацікавай была страчаная.

Між тым Крысьціна Шацікава сама неўзабаве апынулася ў тым самым пастарунку: яе гвалтам зьнялі з асьвятляльнай вежы. Пра гэта расказвае сьведка падзеяў:

(Дзяўчына: ) «Туды да яе залез адзін міліцыянт, пачаў біць Крысьціну па галаве, Крысьціна вельмі моцна крычала – так, што крык разносіўся тут па ўсёй пляцоўцы. Потым прыехалі тры машыны МНС, два пажарныя і тры спэцназаўцы палезьлі наверх, пачалі яе зьвязваць – зьвязалі рукі, прычапілі нейкія крукі, ашыйнік нейкі ў яе быў... У той час, як яе здымалі, гэтыя спэцназаўцы зноў білі яе нагамі па галаве».

У Кастрычніцкім РАУСе, куды завезьлі Крысьціну Шацікаву, ёй стала дрэнна, і міліцыянты змушаныя былі даставіць яе спачатку ў шпіталь хуткае дапамогі, а потым у абласны клінічны шпіталь.

Калі стан здароўя Крысьціны будзе здавальняльны, то сёньня яе будуць судзіць. У віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня суду чакае таксама моладзевы актывіст Іван Сьпірын, затрыманы ўчора нібыта за непадпарадкаваньне міліцыянтам.

Радыё Свабода

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць