08.12.2019 / 18:31

Якуцкі шаман аднавіў паход на Маскву 10

Шаман Аляксандар Габышаў з двума прыхільнікамі аднавіў паход у Маскву зь Якуцку. Пра гэта карэспандэнту сайту Сибирь.Реалии расказалі яго паплечнікі, піша Радыё Свабода. Паводле іх, шаман ідзе ў Крэмль з ранейшай мэтай — правесьці «абрад выгнаньня Пуціна».

Прыхільнік шамана Яўген Растокін па мянушцы Крумкач адзначыў, што падпіска Габышава аб нявыезьдзе мінула 14 кастрычніка. Ён дадаў, што раней ФСБ пацьвердзіла, што шаман — «свабодны чалавек».

Зьвязацца з самім шаманам і яго спадарожнікамі карэспандэнту сайту не ўдалося.

Аляксандар Габышаў у сакавіку выправіўся ў Маскву для правядзеньня «абраду выгнаньня Пуціна». Яго затрымалі 19 верасьня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласьці супрацоўнікі ФСБ. Ён быў дастаўлены ў Якуцк, у псыханэўралягічны дыспансэр. У дачыненьні да шамана распачалі крымінальную справу пра заклікі да экстрэмізму і ўзялі зь яго падпіску аб нявыезьдзе. Псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза, праведзеная на хадайніцтва сьледзтва, прызнала Габышава не пры памяці.

3 сьнежня Вярхоўны суд Якуціі адхіліў скаргу адвакатаў шамана Аляксандра Габышава аб незаконным і неабгрунтаваным узбуджэньні крымінальнай справы.

У праваабарончай арганізацыі Amnesty International якуцкага шамана назвалі вязьнем сумленьня і патрабавалі яго вызваленьня.

NN.by

1
Павел Ас / Адказаць
08.12.2019 / 19:01
У добры шлях сябра.
1
Ліцьвін металіст / Адказаць
08.12.2019 / 21:53
А што калі шаман насамрэч валодае сіламі, каб выгнаць гэтае зло.
2
Дед Мороз / Адказаць
08.12.2019 / 22:04
до 20 декабря пусть изгонит :)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру