Як паведамлялася, 31 снежня будзе працоўным днём. 2 студзеня раней зрабілі выходным, але з адпрацоўкай 4 студзеня. Працоўны дзень 6 студзеня (панядзелак) перанесены на 11 студзеня (субота).

Такім чынам, беларусы будуць у навагоднія тыдні працаваць/адпачываць так. 23 і 24 снежня (працоўныя), 25 снежня (выходны), 26 і 27 снежня (працоўныя), 28 і 29 — выходныя, 30 і 31 снежня (працоўныя). 1 і 2 студзеня — выходныя, 3 і 4 студзеня — працоўныя, 5—7 студзеня (выходныя) 

Але разам з тым абмяркоўваецца прапанова зрабіць 2 студзеня выходным без адпрацоўкі ў суботу, 4 студзеня, піша Tut.by.

«З'явілася інфармацыя, што 4 студзеня не трэба працаваць. 2 студзеня будзе паўнавартасным выходным. Яго не трэба будзе адпрацоўваць», — сказала TUT.BY інфармаваная крыніца. Паводле яго слоў, «улады пачулі запыт з боку грамадства, і палічылі варыянт з 2 студзеня самым аптымальным».

Дарэчы, на днях прэм'ер-міністр Сяргей Румас паведаміў, што ўрад унёс у Адміністрацыю прэзідэнта праект указа з нагоды выходнага 2 студзеня.

— Калі такое рашэнне будзе прынята, то можна будзе ўзяць адгул 3 студзеня і зладзіць невялікія навагоднія вакацыі. Усё роўна многія нашы кліенты з Беларусі (гэта буйныя дзяржзаводы) і Расіі будуць адпачываць, — сказаў прадстаўнік прыватнай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0