Сёння (чацвер) пры падтрымцы кампаніі «Будзьма!» мае адбыцца прэзентацыя SMS‑п’есКІ «Дарога і Шлях» Алеся Анціпенкі і Аксаны Спрынчан, выдадзенай выдавецтвам «Галіяфы».

Вас чакае незабыўная сустрэча са знакавымі асобамі беларускае культуры Валянцінам Акудовічам, Карынай Анціпенкай, Уладзімерам Арловым, Міхасём Башурам, Пятром Васючэнкам, Змітром Вішнёвым, Леанідам Дранько‑Майсюком, «Жабай у каляіне», Максімам Жбанковым, Ярашам Малішэўскім, Алесем Пашкевічам, Вікай Трэнас ды інш.

На слушную «Дарогу і Шлях» цягам вечара будзе скіроўваць бард, паэт, актор і менеджэр пазітыўнай, творчай энергіі непараўнальны Віктар Шалкевіч.

Усе «дарогі і шляхі» ў чацвер 5 сакавіка а 18.00 вядуць у Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3). І не хавайцеся ў прарослую за зіму бульбу — уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0