У Мінску пешаход загінуў пад коламі аўтамабіля. Пра гэта Tut.by паведамілі чытачы.

Смяротная аварыя адбылася 9 снежня, каля 08.30, на вуліцы Сурганава. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ загінула жанчына.

- Насупраць уваходу ў Батанічны сад стаяць два аўтамабілі, побач накрытае цела. Пешаходны пераход у зоне бачнасці, аднак людзі пастаянна перабягаюць тут дарогу, — распавёў Анатоль.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0