Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю ў раёне Ганчароў, на аўтадарозе паміж аграгарадком і дачамі ў Доржах. Там з'ехаў у кювет і перакуліўся аўтамабіль «Ніва», паведамляе Лідская газета.

23-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем на слізкай дарозе.

Аўтамабіль Дэпартамента аховы вяртаўся ў Ліду з Бярозаўкі. У салоне знаходзіліся два чалавекі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0