Паведамленне аб ДТЗ у 3 км ад вёскі Стракавічы Светлагорскага раёна паступіла 9 снежня ў 9.06. Сутыкнуліся УАЗ і мікрааўтобус Mercedes-Benz, паведамляе 112.by

У першай машыне апынуўся заціснуты чалавек. Ратавальнікі дасталі мужчыну, з траўмамі рознай ступені цяжкасці яго шпіталізавалі. Яшчэ чацвёра пацярпелых змаглі самастойна выбрацца, іх таксама даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0