Любімыя прадукты беларусаў вызначыла народнае галасаванне. У ім паўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў, узроставых і сацыяльных груп. Арганізатары распаўсюдзілі каля 3 мільёнаў анкет і апыталі 2653 чалавекі. Рэспандэнтаў прасілі не проста выбраць варыянты са спісу, а без падказак назваць любімыя маркі. Гэта дазволіла вызначыць тавары, якія беларусы выбіраюць самі і рэкамендуюць іншым.

Даследаванне паказала, што сярод марозіва з вялікім адрывам лідзіруе «Юкі». Яно апынулася любімай маркай амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны. Другое месца займае Soletto, трэцяе - «ТОП». Найлепшымі замарожанымі мяснымі паўфабрыкатамі сталі пельмені «Бабуля Аня». Іх назваў амаль кожны трэці рэспандэнт.

«Народную марку» у Беларусі вызначаюць ўжо сёмы год. Апытанне праводзіцца па ўсёй краіне па рэпрэзентатыўнай выбарцы з улікам партрэта беларускага пакупніка. Каля 62% рэспандэнтаў склалі жанчыны, а 38% — мужчыны. Больш за ўсё апытаных (37,28%) прыйшлося на спажыўцоў ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў. Звыш 73% рэспандэнтаў маюць вышэйшую адукацыю, а больш за палову — зарабляюць больш за 700 рублёў у месяц.

3
Максим Дизайнер / Адказаць
11.12.2019 / 13:00
Любит наш народ, всякое г...о. Всякое г...о, любит наш народ!
3
kazza / Адказаць
12.12.2019 / 15:09
Пельмени - это традиционное блюдо для многих народов! Всякое г... это продукция Макдака.
0
Матёрый / Адказаць
21.12.2019 / 16:28
Удручает. Мороженое и пельмени вредны для здоровья. Это говорит что люди не разбираются в здоровом образе питания. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру