09.12.2019 / 16:08

ФІФА будзе думаць, ці адхіляць Расію ад футбола 15

У ФІФА адрэагавалі на санкцыі ў дачыненні да Расеі, зацверджаныя выканаўчым камітэтам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, піша Спорт-Экспрэс.

«ФІФА прыняла да ведама рашэнне, прынятае сёння выканкамам ВАДА. ФІФА знаходзіцца ў кантакце з ВАДА і Асацыяцыяй міжнародных федэрацый алімпійскіх летніх відаў спорту, каб удакладніць дзеянне рашэння ў дачыненні да футбола», - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

9 снежня выканкам ВАДА зацвердзіў рэкамендацыі камітэта па адпаведнасці і вызначыў санкцыі для Расіі за маніпуляцыі са звесткамі Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

У іх ліку — 4-гадовая забарона для Расіі на ўдзел у буйных міжнародных спаборніцтвах (у тым ліку Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету) і пазбаўленне права іх прымаць, на іх не можа падымацца сцяг РФ.

У прыватнасці, пад пытаннем удзел зборнай Расіі ў адборачным турніры да чэмпіянату свету па футболе — 2022.

За сістэматычны падман Расію на чатыры гады адхілілі ад Алімпіядаў і чэмпіянатаў свету

NN.by

2
Жвір / Адказаць
09.12.2019 / 16:11
Што там думаць, адхіляць трэба !
2
мясцовы2 / Адказаць
09.12.2019 / 16:12
насамрэч фіфа будзе думаць, колькі грошаў узяць, каб знайсці прычыну не адхіляць расею ад футбола
5
Непрыхвасьцень / Адказаць
09.12.2019 / 16:35
правильно, правильно! хорошая инициатива!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру