09.12.2019 / 20:34

Выбух у шматпавярховіку ў Драгічыне — пашкоджаны 6 кватэр 5

Выбух здарыўся ў пяціпавярховым шматкватэрным жылым доме на вуліцы Маркса ў Драгічыне, паведамляе МНС.

Інфармацыя аб надзвычайным здарэнні паступіла ратавальнікам 9 снежня ў 16.49.

Выбух на другім паверсе дома адбыўся падчас мантажу нацяжной столі. Атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу тры чалавекі: двое рабочых і гаспадыня адной з кватэр.

У выніку выбуху пашкоджаны шэсць кватэр (уваходныя і міжпакаёвыя дзверы, дзве лоджыі, чатыры аконныя блокі).

Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння. Разгляданая версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі газабалоннага абсталявання пры ўсталёўцы падвесных столяў.

NN.by

22
Электробус / Адказаць
09.12.2019 / 20:59
Разанскі цукар?
25
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
09.12.2019 / 21:12
Я всегда исхожу из того - нет ли Пострадавших ?! К счастью - таковых нет ! А то что  взрыв  повредил  6 квартир - свидетельствует о том что это был Нормальный  взрыв .. Так сказать - *Хороший * !  Ну и собственно - Добросовестный !.   (А всё остальное - это Мелочи  с которыми разберутся Следователи ) .
5
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
09.12.2019 / 22:41
Назва вуліцы спрыяла выбуху! Маркс i выбух гэта сiнонiмы :)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру