18‑19 ліпеня пройдзе V З’езд беларусаў свету, арганізатарам якога выступае Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Тэма форуму — «Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце: праблемы захавання і развіцця».

Для падрыхтоўкі форума створаны Арганізацыйны камітэт, у склад якога ўвайшлі 88 прадстаўнікоў з Беларусі ды розных краін свету. Сустаршынямі Аргкамітэту абраныя Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін, Алена Макоўская з метрапольнага боку, Алег Рудакоў з Расіі і Вячка Станкевіч з ЗША.

Зацверджаны таксама склад Рабочай групы з 16 асобаў на чале з Нінай Шыдлоўскай, намесніцай старшыні Рады.

Пакуль застаецца няясным пытанне з памяшканнем для з’езду. Адмовілі сталічныя Палац чыгуначнікаў і Палац прафсаюзаў. «Думае» Палац Рэспублікі.

Кіраўніцтва ЗБС «Бацькаўшчына» не выключае, што форум давядзецца правесці па‑за межамі краіны. Называюцца варыянты Вільні, Кіева, Смаленска, Даўгаўпілса, а таксама пляцоўкі па‑за межамі беларускай сталіцы.

Папярэднія чатыры з'езды прайшлі ў 1993, 1997, 2001, 2005 г. у Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?