Інфарматар Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Рыгор Родчанкаў пракаментаваў санкцыі ў дачыненні да Расіі, паведамляе CNN.

«Расія, нарэшце, атрымае заслужанае пакаранне за свае грахі, звязаныя з допінгам. Занадта доўга Расія выкарыстоўвала допінгавае махлярства ў якасці інструмента знешняй палітыкі. Хай кожная карумпаваная краіна, якая спрабуе гуляць па расійскім сцэнары, прыслухаецца да сённяшняга рашэння», — заявіў Родчанкаў.

Нагадаем, 9 снежня Расію адхілілі ад удзелу ў міжнародных турнірах, а таксама ад іх правядзення тэрмінам на чатыры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0