Самалёт ВПС Чылі, на борце якога знаходзяцца 38 чалавек, знік з радараў па дарозе ў Антарктыду, піша tass.ru.

Самалёт страціў радыёсувязь, калі накіроўваўся з вайскова-паветранай базы ў горадзе Пунта-Арэнас на антарктычную базу імя прэзідэнта Эдуарда Фрэя Монталвы.

На борце Hercules C130 знаходзяцца 38 чалавек, з якіх 17 з'яўляюцца членамі экіпажа, 21 — пасажырамі. Яны павінны былі правесці агляд трубаправода, што пастаўляе паліва на базу.

Да пошуку самалёта былі прыцягнутыя ВПС краіны і пошукава-ратавальныя службы.

ВМС Чылі накіравалі карабель да каардынатаў, дзе ў апошні раз выходзіў на сувязь зніклы самалёт. Да месца апошняга кантакту самалёта таксама былі накіраваныя два знішчальнікі.

Пасля таго, як мінула сем гадзін ад страты кантакту, самалёт абвясцілі пацярпелым крушэнне. Вядзецца пошук тых, хто мог выжыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0