Усяго патроху77

Мінчукі пра 16-метровы рэкламны экран на праспекце: «Без начных фіранак — кашмар»

Нядаўна на фасадзе жылога дома каля метро «Акадэмія навук» усталявалі вялікі рэкламны экран. У першыя ж дні на рэкламную канструкцыю звярнулі ўвагу і жыхары дома насупраць — уначы святлодыёды ярка свяцілі ў акно, піша tut.by.

Фото: Майя Кохно, TUT.BY
Фота: Мая Кахно, TUT.BY.

Мінчанін Сяргей жыве ў доме на праспекце Незалежнасці. Вокны яго спальні выходзяць на будынак, дзе раней вісеў звычайны рэкламны банер. Але ў канцы лістапада там з'явіўся сучасны медыяфасад. У кампаніі «Коларэкспрэс» абяцалі, што ён будзе працаваць без шуму і вібрацый, а на ноч экран будуць выключаць. Тым не менш Сяргей кажа, што фасад на мінулым тыдні і на выходных працаваў і ноччу.

— Экран гарэў да 9-й вечара, а потым я прачнуўся ў 1.30 ночы, бо ён ярка свяціў. У мяне звычайна рольшторы напалову зачыненыя — каб бачыць з раніцы, што там адбываецца на вуліцы, а ў гэты раз мне давялося іх цалкам апускаць. Але нават пасля гэтага святло прабівалася ў пакой. Было вельмі ярка, без начных фіранак — гэта будзе кашмар. Раніцай на фасадзе была проста яркая застаўка.

Суразмоўца кажа, што суседзі таксама звярнулі ўвагу на яркае святло, але спадзяюцца, што гэта часова.

Дырэктар кампаніі «Коларэкспрэс» Юлія Дубоўская кажа, што працу медыяфасаду тэставалі ў той тыдзень.

— Мы ўжо адрэгулявалі яркасць, цяпер у вячэрні час экран працуе з мінімальнай яркасцю на 2%.

Па словах дырэктара кампаніі, экран высокатэхналагічны і дазваляе лёгка ўносіць карэкціроўкі ў яго працу.

— Час працы экрана па вечарах, а таксама яго яркасць у найбліжэйшы час будуць адрэгуляваныя.

Магчыма, медыяфасад будзе працаваць да дзвюх гадзін ночы.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць