Беларусь і ЗША падпісалі двухбаковую дамову аб адкрытым небе, паведамляе сайт Дзярждэпартамента.

«Пагадненні аб адкрытым небе вызначаюць правілы, якія спрыяюць росту эфектыўнай міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, заснаванай на рынкавых правілах», — гаворыцца ў паведамленні. Гэтыя пагадненні дапамогуць стварыць дадатковыя магчымасці для турыстаў, а таксама для бізнэсу, лічаць у Дзярждэпартаменце.

Пагадненне, падпісанае 3 снежня, стала першай двухбаковай дамовай па адкрытым небе, падпісанай з Беларуссю.

Дамова па адкрытым небе — шматбаковая міжнародная дамова, якая дазваляе свабодныя палёты няўзброеных разведвальных лятальных апаратаў у паветранай прасторы краін-падпісантаў. Мэтай дамовы з'яўляецца спрыянне ўмацаванню даверу паміж дзяржавамі праз удасканаленне механізмаў кантролю за вайсковай дзейнасцю і за выкананнем дзейных дамоваў у галіне кантролю над узбраеннямі.

На дадзены момант ўдзельнікамі дамовы з'яўляюцца 32 еўрапейскія дзяржавы, а таксама Канада і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0