Шосты апеляцыйны адміністрацыйны суд у Кіеве пастанавіў назваць два праспекты ў сталіцы Украіны імёнамі Сцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча, піша Радыё Свабода.

Гэты суд падтрымаў законнасць назваў дзвюх кіеўскіх праспэктаў і скасаваў адваротнае рашэнне суда першай інстанцыі, паведамілі ўкраінскай службе Радыё Свабода юрысты і палітыкі, якія ўдзельнічалі ў судовым працэсе.

​Гарадская рада Кіева прыняла рашэньне аб перайменаваньні праспэкта, названага ў гонар савецкага генерала Ватуціна імем Рамана Шухевіча — лідара Украінскай паўстанцкай арміі — у чэрвені 2017. Годам раней быў перайменаваны Маскоўскі праспект. Яго назвалі імем Сцяпана Бандэры — аднаго з ідэолагаў украінскага нацыяналістычнага руху XX ст. Яго абвінавачваюць у дачыненні да этнічных чыстак на захадзе Ўкраіны. У 1959 годзе ён быў забіты ў Мюнхене агентам КДБ Багданам Сташынскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0