president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ацаніў перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, выказаўшы меркаванне, што «пакуль нічыя», піша ria.ru

«Учора (на сустрэчы з Пуціным) былі нейкія саступкі, я гэта адчуў … Я не ведаю, хто каго, цяпер правільна быць дыпламатам, пакуль мы толькі пачалі размаўляць. Давайце пакуль скажам — нічыя», — заявіў Зяленскі на брыфінгу па выніках «нармандскага» саміту.

У цэлым ён ахарактарызаваў перамовы з Пуціным як складаныя, пры гэтым адзначыў, што іх сустрэча доўжылася больш за адведзены час.

«Яна павінна была быць 20 хвілін, а доўжылася каля гадзіны. Складалася з дзвюх частак: калі мы былі ўсе разам, а пасля тэт-а-тэт. Ці можна дамаўляцца? Складана, але сёння былі моманты, калі мы ў чымсьці дамовіліся па некаторых рэчах», — заявіў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0