У Брэсцкай вобласці павышаны тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Адпаведнае рашэнне Брэсцкага аблвыканкама ад 3 снежня 2019 года №713 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы тралейбусамі, аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных зносінах за адну паездку павышаны з Br0,55 да Br0,60. А гранічны максімальны тарыф на гарадскія перавозкі на экспрэсных маршрутах — з Br0,65 да Br0,70.

На адну капейку выраслі гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за 1 км праезду. На звычайных маршрутах новы памер тарыфу — Br0,08, на хуткасных — Br0,10, на экспрэсных - Br0,11, на дадатковых рэйсах — Br0,10

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0