10.12.2019 / 10:30

Жанчына памыла кацяня ў пральнай машыне. Але ўсё скончылася добра 3

Mirror

22-гадовая Кортні Друры не ведала, што трохмесячная Поўзі забралася ў адзенне, пакуль не ўключыла пральную машыну, піша Mirror.

Машына працавала хвілін 20, і дзяўчына нават спачатку не разумела, адкуль даносіцца сумнае «мяў».

Кортні кажа: «Я чула мяў, але кацяня не бачыла. І толькі праз 20 хвілін я ўбачыла, што яна ў пральнай машыне. Я спыніла машыну, адчыніла акенца, і кацяня вылецела з мокрым адзеннем.

Кортні спачатку плакала і панікавала, але потым на дапамогу прыйшоў выратавальны навык. Дзяўчына выкарыстала сардэчна-лёгачную тэрапію, якую вывучыла за некалькі дзён да гэтага. Праз некалькі хвілін пачулася слабое «мяў».

Тады Кортні адвезла кацяня да ветэрынара. Поўзі паціху аднаўляецца.

NN.by

10
Ліцьвін металіст / Адказаць
10.12.2019 / 11:21
Капец тапкам
4
ЯНКА / Адказаць
10.12.2019 / 16:24
★ ВОСЬ ДЫК ЗАДАЧКА! ★ ««НН»»: «Кортні кажа: «Я чула мяў, але кацяня не бачыла. І толькі праз 20 хвілін я ўбачыла, што яна ў пральнай машыне»». ★ І так, вядома, што беларусам (і тутнім нават хітразробленым украінцам) вядома, што кацяня ніякага роду, хоць і вядомага, вядома, племені. (Так і карціць парадава'ць гэну іхнюю таўталёгію!) Кортні ж знаходзіць у машынцы істоту жаночага роду. Дык хто гэта магла быць? ★ (Падказка: мышка-нарушка, зьмяя, узятая на працу карэктарка, іншая інфузорыя ў туфельках...) ★ І яшчэ колькі словаў пра такую (сякую вашу!) «матэматыку». Калі час прыкладны, то яго трэба пазначаць ня лічбаю, а словам. Таму тутака ўжо надта падупелінеечна выглядае гэта «праз 20 хвілін», бо больш слушна было нашкрабаць «праз дваццаць». ★
0
ЯНКА / Адказаць
11.12.2019 / 00:59
★ І яшчэ цікавая акалічнасьць. Жанчыне (якая насамрэч — гл. тэкст — дзяўчына) добра пашчасьціла. Бо дзьверы нават спыненай пральнай машыны блякуюцца, калі тамака шмат вады. І покуль вада не адпампуецца, іх нельга расчыніць, а тутака любое прамаруджаньне было смерці падобнае! ★ Хоць, гледзячы на здымак (вось ізноў!), ня скажаш, што кот зьбіраўся адкінуць капыты. Затое вельмі інтэнсыўны масаж сэрца пасьля доўгага равеньня мог якраз адправіць яго ў лепшы сьвет. ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру