Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Багамскімі Выспамі, паведамляе МЗС.

Цырымонія прайшла 9 снежня у Пастаянным прадстаўніцтве нашай краіны пры ААН у Нью-Ёрку. Ад Беларусі подпіс пад дакументам паставіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, а ад Садружнасці Багамскіх Выспаў — яе пастаянная прадстаўніца пры ААН Шэйла Кэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0