10.12.2019 / 15:02

Што будуць рабіць пасля дыскваліфікацыі Расіі беларускія спартсмены, якія змянілі грамадзянства? 19

Спартсменаў, якія адмовіліся ад Беларусі на карысць Расіі, не так мала. Але што ж яны будуць рабіць цяпер, калі Расіі забаранілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах?

Валейбаліст Ягор Клюка: у мяне няма адказаў

У 2012 кобрынец Ягор Клюка вырашыў змяніць грамадзянства і стаў выступаць за клуб «Факел» з Новага Урэнгою. Тады Ягор расказваў, што «пераезд у Расію выратаваў яго кар’еру».

Цягам апошніх гадоў Клюка паспяхова выступаў на міжнародных спаборніцтвах у складзе зборнай Расіі, нават стаў чэмпіёнам Еўропы ў 2017 годзе.

На пытанне, як дыскваліфікацыя Расіі адаб’ецца на яго кар’еры, Ягор выказаўся вельмі стрымана:

«У мяне няма адказаў на гэта пытанне. Як няма адказу і на пытанне, ці планую я вярнуцца ў Беларусь. У свой час я шмат чаго нагаварыў СМІ, цяпер вучуся на сваіх памылках. Таму пакуль каментаваць нічога не буду», — сказаў Ягор Клюка.

Пяціборац Аляксандр Лясун: выступлю ў Токіа, пасля вазьму паўзу

Аляксандр Лясун нарадзіўся ў Барысаве і дастаткова паспяхова выступаў за зборную Беларусі. Пасля Алімпіяды-2008 пераехаў у Расію. Тады называў для гэтага дзве прычыны: у Беларусі яму забаранялі выступаць па стане здароўя, дый выбіцца ў зборную было мала шанцаў.

фота Petr Toman / Shutterstock.com

У складзе зборнай Расіі Лясун заваяваў алімпійскае золата ў Рыа-дэ-Жанейра.

«Шчыра кажучы, я пакуль не ведаю, ці адаб’ецца гэта на маёй кар’еры. Сумняюся, канечне, але прыемнага мала», — дзеліцца Аляксандр.

Наконт магчымасці чарговы раз змяніць краіну Аляксандр адказвае ўхіліста:

«Усё будзе залежаць ад прапаноў. Я б хацеў пасля выступлення на Алімпіядзе ў Токіа зрабіць паўзу. Наколькі мне вядома, чыстыя спартсмены будуць мець допуск да ўдзелу ў гульнях, але спачатку на Алімпіяду трэба адабрацца», — кажа Аляксандр.

Кідальнік молата Мікалай Башан: калі паклічуць у Беларусь, вярнуся безумоўна

Мікалай Башан мае два грамадзянствы: расійскае і беларускае. Прызнаецца, што, калі атрымліваў расійскае грамадзянства, асабліва не ўсведамляў, для чаго яму гэта.

«Я быў яшчэ дзіцем, з’ехаў у Расію разам з трэнерам», — прызнаецца Мікалай.

Сур’ёзных дасягненняў на міжнародным узроўні Мікалай у складзе расійскай зборнай так і не дамогся, таму на пытанне пра тое, што будзе рабіць цяпер, шчыра адказвае:

«Толкам яшчэ не зразумела, што цяпер будзе. Але калі паклічуць выступаць за зборную Беларусі, вярнуся безумоўна!»

Наталля Тур 

3
19БНР18 / Адказаць
10.12.2019 / 15:12
Бабушка моего друга говорила в таких случаях: "што рабіць? Ср...у церабіць!" Раньше думать нужно было. Решает не только бабло.
7
Кажыма праўду / Адказаць
10.12.2019 / 15:23
Здраднікаў назад не паклічам. Запрадаўшы раз, веры няма. Хай прыстасаванцы шукаюць новую радзіму.
3
LitvinM / Адказаць
10.12.2019 / 15:23
Я бы ім параіў пасмактаць ледзянец ды й з асалодай
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру