На мінулым тыдні ў Елгаве і Рызе колькасць захварэлых на грып дасягнула эпідэмічнага парогу, таму з 11 снежня ў краіне абвяшчаецца эпідэмія грыпу, паведаміла прадстаўнік Цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў (ЦПКЗ) Ілзэ Арая, піша Delfi.lv

У мінулым сезоне эпідэмія грыпу пачалася пазней - яна была аб'яўлена 15 студзеня.

На мінулым тыдні захворванне на грып у Елгаве склала 265,5 выпадкі на 100 000 насельніцтва, у Рызе - 159,8 выпадка, у сярэднім па Латвіі - 108,6 выпадка. Эпідэмічным парогам з'яўляецца 100 выпадкаў захворвання на 100 000 насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0