10.12.2019 / 16:43

Інфляцыя ў лістападзе склала 0,2% 2

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лістападзе 2019 года ў параўнанні з кастрычнікам 2019 года склаў 100,2%, са снежнем 2018 года — 104,2%, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам 2019 года склаў 100,1%, са снежнем 2018 году - 103,4%.

Харчовыя тавары ў лістападзе падаражэлі на 0,5% у параўнанні з кастрычнікам 2019 года і на 3,8% - у параўнанні са снежнем 2018 года.

Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 0,1% у параўнанні з кастрычнікам 2019 года і выраслі на 3,3% у параўнанні са снежнем 2018 года.

Паслугі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам гэтага года падаражэлі на 0,2%, у параўнанні са снежнем 2018 года - на 6%.

NN.by

0
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
10.12.2019 / 18:15
Не смяшыце маю статыстыку :):)
0
Свабода / Адказаць
10.12.2019 / 20:52
Калі нічога не купляць, тады і інфляцыі няма)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру