Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім экс-мэра Масквы Юрыя Лужкова, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з пачуццём вялікага смутку і шкадавання ўспрыняў вестку аб яго смерці. «Пайшоў з жыцця таленавіты палітык і выдатны дзяржаўны дзеяч, праўдзівы сябар Беларусі, які аддаў шмат сіл і энергіі аб'яднанню двух брацкіх народаў, станаўленню і развіццю беларуска-расійскіх адносін, — гаворыцца ў спачуванні. — З яго імем непарыўна звязана мноства знакавых ініцыятыў і праектаў, якія дазволілі ўмацаваць кантакты паміж нашымі краінамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0