Грамадства2424

Наклад папяровай «Советской Белоруссіі» зменшыўся яшчэ на 20%, да 150 тысяч

За апошні час наклад галоўнай дзяржаўнай газеты «СБ. Беларусь сёння» істотна знізіўся: цяпер у выходных дадзеных пазначана лічба 365 тысяч, хоць некалькі месяцаў таму было больш за 400 тысяч.

Але гэтыя лічбы — не сапраўдныя, «Наша Ніва» ўжо пісала пра тое, што «СБ» фокуснічае і для прыгожай карцінкі пазначае аб'яднаныя наклады асноўнай газеты і ўкладыша «Союз. Беларусь — Россія». 

Галоўны рэдактар «СБ» Дзмітрый Жук.

Рэальны ж наклад складаў каля 190 тысяч (ён трохі вагаецца ў розныя дні тыдня). 

Чытайце: Наклад «Советской Белоруссіі» не 400 тысяч асобнікаў, як пазначана, а ўдвая меншы

Рэальны наклад па-ранейшаму можна выявіць па лічбах з укладыша «Саюз» (гэтыя аркушы ўкладаюцца ў кожны нумар «СБ» за чацвер). Дык вось, цяпер для Беларусі друкуецца 150 866 «Саюзаў».

Такім чынам, за паўгода чацвярговы наклад упаў на 20%. І гэта з улікам прымусовай падпіскі.

«Наша Ніва» спыталася ў галоўнага рэдактара «СБ» Дзмітрыя Жука, з чым ён звязвае падзенне накладаў і што рэдакцыя думае з гэтым рабіць.

«Сапраўды, тэндэнцыі да зніжэння накладу ёсць, але не сказаць, што адбываецца катастрофа — растуць наклады іншых газет, напрыклад, «Знамя юності». Апошняя за год вырасла на 20% — захапляюся галоўным рэдактарам, цяпер там наклад 48 162 асобнікі. Чытач стаў звяртаць увагу на штотыднёвыя выданні!

Агулам жа будзем прыкладаць намаганні, каб захаваць папяровы наклад, цалкам у інтэрнэт сыходзіць не збіраемся, хоць развіваем і яго: Similarweb ні ад каго статыстыкі не хавае, сярэдняя лічба — каля 200 тысяч унікальных наведванняў штодзень на нашым сайце, летась было ўдвая менш (па выніках лістапада 2019 года Similarweb налічыў для Sb.by 3,7 мільёна візітаў, гэта ў сярэднім па 123 тысячы на дзень; Google Analytics паказвае 7 мільёнаў візітаў, гэта 230 тысяч на дзень — Рэд.). А ва ўсіх сацыяльных сетках мы выраслі агулам на 70 тысяч падпісантаў, сярод лідараў — УКантакце і Аднакласнікі», — сказаў Дзмітрый Жук. 

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць