10.12.2019 / 19:26

Двух пацярпелых ад выбуху ў Драгічыне транспартавалі ў Мінск

Двух мужчын, якія пацярпелі падчас выбуху ў шматпавярховым доме ў Драгічыне, транспартавалі на далейшае лячэнне ў Мінск, паведаміў БелТА галоўны доктар Драгічынскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Пратасевіч.

Хуткая дапамога забрала пацярпелі 9 снежня каля 17.00. Ім своечасова аказана медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме. Двух рабочых змаглі вывесці са стану шоку для транспарціроўкі ў цэнтр па лячэнні агнястрэльных раненняў і мінна-выбуховых траўмаў у Мінск. У іх стабільна цяжкі стан. Стан жанчыны і падлетка — сярэдняй ступені цяжкасці, бліжэй да здавальняючага. Яны знаходзяцца ў хірургіі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру