10.12.2019 / 21:19

Кангрэс выставіў Трампу афіцыйныя абвінавачванні ў рамках імпічменту 3

Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША абвясцілі артыкулы, па якіх патрабуюць імпічменту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа: яго вінавацяць у злоўжыванні ўладай і перашкодзе працы Кангрэса, піша Reuters.

Па словах старшыні юрыдычнага камітэта Палаты прадстаўнікоў Джэральда Надлера, кіраўнік ЗША лічыць, што ён вышэйшы за закон.

Прыхільнікі імпічменту амерыканскага лідара лічаць, што ён выкарыстаў сваю высокую пасаду, каб атрымаць асабістую выгаду на шкоду нацыянальным інтарэсам, а менавіта — ціснуў на Украіну, затрымліваючы вайсковую дапамогу, каб прымусіць Уладзіміра Зяленскага пачаць расследаванне супраць сына Джо Байдэна, кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратаў.

Перашкодай працы Кангрэса яны палічылі тое, як Трамп нібыта процідзейнічаў расследаванню гэтай справы.

Гэтыя абвінавачванні будуць разгледжаны юрыдычным камітэтам на наступным тыдні. У тым выпадку, калі іх прызнаюць абгрунтаванымі, ніжняя палата амерыканскага парламента будзе галасаваць па пытанні імпічменту, пасля чаго, у выпадку прыняцця, пытанне пойдзе на разгляд у верхнюю палату парламента.

NN.by

10
Алег С. / Адказаць
10.12.2019 / 23:13
Кепска, калі група юрыстаў лічыць, што яны вышэйшыя за закон.
2
Быхау / Адказаць
11.12.2019 / 03:34
Много хвостов у любителя роскоши.
1
Мiця Выкручанскi / Адказаць
11.12.2019 / 09:54
...воруют все - воруют всё - и под прицелом телекамер всё врут забыв про Бога !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру