10.12.2019 / 21:56

Алесь Бяляцкі атрымаў прэстыжную франка-германскую прэмію  7

Праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам французска-германскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закона» ў 2019 годзе.

З 2016 года гэтая прэмія прысуджаецца штогод тым, хто робіць выключны ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека і вяршэнства закона ў сваіх краінах і на міжнародным узроўні.

Французска-германская прэмія «За правы чалавека і вяршэнства закона» была створана для таго, каб аддаць даніну тым жанчынам і мужчынам, якія цалкам абараняюць правы чалавека і дзейнасць якіх павінна вітацца і падтрымлівацца.

NN.by

11
меркаванне / Адказаць
10.12.2019 / 22:48
Віншуем!
10
Баршчэўскі / Адказаць
11.12.2019 / 00:10
Мае віншаваньні Алесю!
5
Alehna / Адказаць
11.12.2019 / 03:12
))))))))) А сыну, сыну прэмію ці далі?)))))))
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру