Паведамленне пра пажар прыватнага жылога дома ў вёсцы Усакіна Клічаўскага раёна паступіла ратавальнікам ўвечары 10 снежня, паведамляе прэс-служба АУ МНС Магілёўшчыны.

На пажары загінула гаспадыня дома, пенсіянерка 1959 года нараджэння.

У выніку пажару знішчаны веранда, дах, пашкоджана перакрыцце і маёмасць у доме.

Гэта быў не адзіны пажар на Магілёўшчыне за суткі: 45-гадовы гаспадар дома ў вёсцы Дзераўцы пад Асіповічамі атрымаў апёкі 1—3 ступені і быў шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0