Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым перасцярог Маскву ад любых спроб умяшання ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары 2020 года, піша interfax.ru са спасылкай на Белы дом.

Таксама Трамп заклікаў Расію ўрэгуляваць канфлікт з Украінай.

Пры гэтым Лаўроў пасля сустрэчы з Трампам заявіў, што тэма амерыканскіх выбараў у часе перамоваў не абмяркоўвалася.

Трамп, каментуючы ў твітары сустрэчу з Лаўровым, напісаў, што ўмяшанне ў выбары, у ліку іншага, абмяркоўвалася на перамовах.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША прызначаныя на 3 лістапада 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0