Жыхары вострава Бугенвіль на рэферэндуме прагаласавалі за незалежнасць ад Папуа-Новай Гвінеі, паведамляе ria.ru са спасылкай на тэлеканал EMTV.

Па выніках падліку 181 тысячы выбарчых бюлетэняў, амаль 177 тысячаў чалавек прагаласавалі за незалежнасць і толькі тры тысячы за большую аўтаномію.

 Бугенвіль — найбуйнейшы востраў у групе Саламонавых астравоў у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад дзяржавы Папуа-Новая Гвінея ў якасці аўтаномнага рэгіёну, такі статус быў атрыманы ў 1997 годзе пасля двух няўдалых спробаў абвяшчэння незалежнасці ў 1975 і 1990 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0