Бразільскі лідар Жаір Балсанару высмеяў экалагічную актывістку Грэту Тунберг пасля яе выказвання пра спробу карэнных жыхароў Амазоніі абараніць лясы рэгіёну. Пра гэта паведамляе The Guardian.
Тунберг заявіла, што індзейцы загінулі, абараняючы лясы Амазонкі, адзначыў Балсанару. «Дзіўна, як шмат увагі прэса надае гэтаму маленькаму вырадку (порт. pirralha)», - ацаніў дзеянні экаактывісткі прэзідэнт.
У адказ на выказванне Балсанару Тунберг змяніла апісанне свайго профілю ў Twitter на тую самую абразу.