Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У Мінабароны паведамляюць, што зараз высвятляюць прычыны здарэння, паведамляе Радыё Свабода

Інфармацыю пра тое, што з вайсковай часткі 71327, разьмешчанай ля населенага пункта Заслонава, збег вайсковец, пацвердзілі ў Міністэрстве абароны.

«На самой справе на дадзены момант у самавольнай адлучцы знаходзіцца вайсковец, — паведаміла Свабодзе супрацоўніца прэс-службы Мінабароны Наталля Гаўрусік. — Пакуль гэта самавольная адлучка. Мы зараз высвятляем прычыны адлучкі, вядзецца пошук вайскоўца. У любым выпадку ў залежнасці ад працягласці адсутнасці вайскоўца ў вайсковай частцы яго чакае адказнасць. Калі адлучка працягнецца да двух сутак, то адказнасць дысцыплінарная. Калі на больш працяглы тэрмін, то крымінальная».

Паводле Натальлі Гаўрусік, вайсковец уцёк з часткі без зброі, ён таксама пакуль не прымаў вайсковую прысягу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?