Вечарам 10 снежня выратавальнікі дапамаглі выбрацца з траншэі 84-гадовай мінчанцы, паведамляе МНС.
Пра здарэнне ў Чырваназорным завулку на нумар 101 паведаміў мінак.
Як мяркуецца, пенсіянерка хацела перайсці траншэю па мосце, але спатыкнулася, паваліла агароджу з металічнай сеткі і ўпала ўніз. Ратавальнікі дапамаглі ёй выбрацца.
У выніку падзення жанчына атрымала ўдары. Яе даставілі ў бальніцу, дзе пасля абследавання прызначылі амбулаторнае лячэнне.