16.12.2019 / 16:42

17 снежня ў «Акадэмкнізе» прэзентуюць «Партрэты Паўстання» і іншыя кнігі Язэпа Янушкевіча

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18.30.

17 снежня ў «Акадэмкнізе» — прэзентацыя паўдзесятка кніг, аўтарам і ўкладальнікам якіх з’яўляюцца Язэп і Каміла Янушкевічы.

Аўтары прэзентуюць два выданні, прысвечаныя Станіславу Манюшку, 200-годдзе якога адзначалася сёлета.

Гэта пераклад з польскай мовы нарыса Аляксандра Валіцкага «Станіслаў Манюшка», зроблены Янушкевічамі.

А таксама зборнік матэрыялаў «Літоўскі Пеўнік, або Мой Манюшка», укладзены Янушкевічам.

Выкліча цікавасць і фотаальбом «Партрэты Паўстаньня 1863—1865». Гэта галерэя з 280 фота ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага.

Ёсць і кніга пра самога Начальніка Паўстання: эсэ «І першым паказаўся Каліноўскі», выдадзенае да перапахавання ў Вільні парэшткаў 20 паўстанцаў.

Таксама ў часе прэзентацыі Янушкевічы раскажуць пра 100-ы том залатой біблятэкі «Беларускі Кнігазбор», прысвечаны Дуніну Марцінкевічу. Уклаў кніжку Язэп Янушкевіч.

Гэтыя, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна набыць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648 

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру