11.12.2019 / 12:26

І дзе зіма? Прагноз надвор'я на 12—14 снежня 7

Фота Юліі Міцкевіч

У чацвер ўмовы надвор'я будзе вызначаць цёплая паветраная маса. Пераважна па заходняй палове мокры снег, дождж. Ноччу -4.. + 2°С, днём +1.. + 6°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

У пятніцу, 13 снежня, невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Слабыя туман і галалёд, ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём -1.. + 6°С.

14 снежня, у суботу, днём з поўдня Еўропы на тэрыторыю рэспублікі перамесцяцца франтальныя раздзелы. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу месцамі моцны парывісты.

Ноччу -3.. + 4°С, максімальная днём 0.. + 5°С, па паўднёвым захадзе да + 7°С.

NN.by

1
Жвір / Адказаць
11.12.2019 / 12:40
Вось дзівакі ! Вы што, не далі веры маім словам ? Ха !
3
LitvinM / Адказаць
11.12.2019 / 13:11
А яна патрэбна як тая інтэграцыя
2
Juzik z-pad Wilni / Адказаць
11.12.2019 / 13:43
У вас усё мы рэспубліка, як за савецкім часам. А "краіна" цяжка напісаць?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру