11.12.2019 / 14:14

Эд Шыран стаў артыстам дзесяцігоддзя ў Вялікабрытаніі

flickr.com

Поп-выканаўца Эд Шыран названы артыстам дзесяцігоддзя ў Вялікабрытаніі, перадае Daily Mail.

Ён усталяваў рэкорд брытанскага чарта з найбольшай колькасцю хітоў (12), якія дабраліся да першага месца, найлепшым вынікам у чарце альбомаў і самай вялікай колькасцю тыдняў, праведзеных на першым месцы чарта (79) з 2010 па 2019 год.

Песня Шырана Shape of You была названая самай крутой песняй дзесяцігоддзя. У 2017 годзе яна правяла на першым месцы чарта 14 тыдняў, яшчэ дзве кампазіцыі - Thinking Out Loud і Perfect - увайшлі ў пяцёрку найлепшых.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру