«Міс Беларусь — 2018» Марыя Васілевіч, пакуль яшчэ не была дэпутаткай, публікавала шмат рэкламы ў сваім інстаграме. Адзенне, касметыка, мінеральная вада, ёгурты… Гэта нармальная практыка і добры даход для славутасцяў па ўсім свеце.

Аднак цяпер усё змянілася. Паводле заканадаўства, дэпутат Палаты прадстаўнікоў не мае права выконваць аплатную работу, акрамя педагагічнай, навуковай, культурнай, творчай дзейнасці і медыцынскай практыкі.

Карэспандэнт «НН» запытаўся дэпутатку, што яна будзе рабіць у такой сітуацыі?

«Цяпер я не размяшчаю рэкламу на платнай аснове ў інстаграме», — запэўніла Марыя Васілевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0