11.12.2019 / 15:43

Шматгадовая супрацоўніца Белсата памерла ва ўзросце 42 гады 5

Караліна Русіновіч змагалася з рэцыдывам раку. Шмат месяцаў яна не здавалася і змагалася да канца. Але хвароба перамагла яе сёння раніцай, паведамляецца на сайце тэлеканала.

Караліне было 42 гады, яна нарадзілася ў Беларусі ў польскай сям'і, якая жыве ў Лідзе. У 1996 годзе пераехала ў Польшчу і пасялілася ў Варшаве, дзе скончыла факультэт журналістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Да Белсата яна працавала ў беларускай рэдакцыі Польскага радыё.

Караліна пайшла з жыцця дакладна праз дзень пасля 12-годдзя Белсата, што адзначалася ўчора. Шмат гадоў сама арганізоўвала гэтае мерапрыемства. Яна ўдзельнічала ў прасоўванні станцыі, а да гэтага таксама працавала ў польскай рэдакцыі канала.

NN.by

3
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
11.12.2019 / 18:05
Спачуваю
2
Святлана / Адказаць
11.12.2019 / 20:13
Самыя шчырыя спачуванні...
6
Козік / Адказаць
11.12.2019 / 21:02
Вечны супакой зямлячцы...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру