11.12.2019 / 17:30

Нацбанк упершыню за 25 гадоў размясціў гадавыя аблігацыі ў беларускіх рублях 3

Нацыянальны банк Беларусі 11 снежня правёў паспяховае размяшчэнне сваіх аблігацый у беларускіх рублях з тэрмінам абарачэння 364 дні, паведамляе Interfax.by. Сярэднеўзважаная стаўка склала 7,4% гадавых.

Звесткі НББ па размешчаных даўгавых выпусках сведчаць, што за ўвесь час практычнай эмісіі аблігацый у беларускіх рублях з 1995 года ўпершыню размешчаны паперы ў нацвалюце з тэрмінам абарачэння 1 год. Да гэтага самым доўгім тэрмінам звароту аблігацый Нацбанка ў беларускіх рублях стаў размешчаны ў ліпені 2003 года выпуск на 106 дзён па стаўцы 35% гадавых.

Як правіла, НББ раней размяшчаў аблігацыі ў нацвалюце на тэрмін 7 дзён.

NN.by

5
Сержик / Адказаць
11.12.2019 / 18:39
Проценты по облигациям меньше, чем по депозиту! Круто! Налетай!!!
2
алекс / Адказаць
11.12.2019 / 21:57
Рынак упэўнены ў трываласці нац.валюты -- і гэта добра)
1
Вясковы Лірнік / Адказаць
14.12.2019 / 01:10
Відаць хочуць узгадаць 90-тыя, калі некаторыя абраныя бралі пазыку на хату, а вярталі, як за булку хлеба. Нешта ведаюць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру