11.12.2019 / 19:34

Пуцін абурыўся рэзалюцыяй Еўрапарламента аб Другой сусветнай вайне 38

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін убачыў у рэзалюцыі Еўрапарламента «Аб важнасці захавання гістарычнай памяці для будучыні Еўропы», прынятай у верасні гэтага года, спробу сказіць праўду пра Другую сусветную вайну. Аб гэтым кіраўнік РФ заявіў на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта «Перамога», перадае РБК.

Паводле яго слоў, спробы сказіць гістарычную праўду не спыняюцца, а цяпер да іх падключыліся і «цалкам рэспектабельныя міжнародныя інстытуты і еўрапейскія структуры».

У прыватнасці, сказаў прэзідэнт Расіі, рэзалюцыя Еўрапарламента «паставіла фактычна на адну дошку і нацысцкіх агрэсараў, і Савецкі Саюз, ледзь не абвінавачвае СССР разам з нацысцкай Нямеччынай у развязванні Другой сусветнай вайны», — абурыўся Пуцін (цытата па ТАСС). — Як быццам забыліся, хто напаў на Польшчу 1 верасня 1939 года і на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года!»

Па словах Пуціна, тых, хто спрабуе паспрачацца «з такой ні на чым рэальна не заснаванай беспардоннай хлуснёй, загадзя абвінавачваюць — цытата: у інфармацыйнай вайне супраць дэмакратычнай Еўропы».

Рэзалюцыя «Аб важнасці захавання гістарычнай памяці для будучыні Еўропы» была прынятая еўрапейскімі дэпутатамі ў верасні з нагоды чарговай гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны.

«Члены Еўрапарламента выказалі занепакоенасць у сувязі з намаганнямі цяперашняга расійскага ўрада абяліць злачынствы, учыненыя савецкім таталітарным рэжымам, і бачаць у іх небяспечны кампанент інфармацыйнай вайны супраць дэмакратычнай Еўропы», — гаворыцца ў дакуменце.

Еўрадэпутаты таксама прапанавалі ўключыць гісторыю таталітарных рэжымаў і аналіз іх наступстваў у навучальныя праграмы. Еўрапарламент таксама прапанаваў заснаваць 25 траўня як Міжнародны дзень герояў барацьбы з таталітарызмам, каб даць будучым пакаленням «наглядны прыклад правільнага стаўлення да таго, што адбываецца перад абліччам пагрозы таталітарнага прыгнёту».

NN.by

8
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
11.12.2019 / 19:51
И Риббентропа в Москве в 1939г. не было...Если СССР был таким уж "борцом за мир во всём мире",почему десятилетиями скрывали от своего народа  "секретные протоколы". Все уже давно всё знают. И оценку дают соответствующую. И Германии,и СССР со Сталиным. Лучше бы останки погибших солдат собрали да земле предали.
10
ooo / Адказаць
11.12.2019 / 19:53
Поплачь.
12
Котіс / Адказаць
11.12.2019 / 19:54
А хто напаў на Польшчу з другогоа боку? Два сябрукі - Гітлер і Сталін і распалілі вогнішча вайны.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру