11.12.2019 / 22:07

Жыхар Берасцейшчыны паехаў да каханай на таксі амаль за 300 кіламетраў і адмовіўся плаціць

Інцыдэнт здарыўся 7 снежня ў Стаўбцоўскім раёне. Мужчына прыехаў да каханай на таксі з Брэсцкай вобласці. Пасажыр таксі адмовіўся аплачваць паездку, і жанчына-кіроўца выклікала міліцыю.

36-гадовы жыхар Маларыцкага раёна, які прыехаў пагасцяваць на Стаўбцоўшчыну, доўга адмаўляўся адчыняць дзверы праваахоўнікам, а калі адважыўся — выйшаў на ганак з нажом у руках.

Міліцыянеры пырснулі яму ў твар пярцовы газ і затрымалі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру