З першай серыі «Слугі народу» на расійскім ТБ выразалі жарт пра Пуціна, а потым серыял увогуле знялі з эфіру
Расійскі тэлеканал ТНТ выразаў жарт пра прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з першага эпізоду серыяла «Слуга народу», дзе галоўную ролю сыграў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Жарт прыбралі з серыі, паказанай у еўрапейскай частцы Расіі, а вось жыхары Далёкага Усходу Расіі ўбачылі арыгінальную версію з жартам.

У першай серыі тэлешоу герой Зяленскага Васіль Галабародзька выбірае гадзіннік. Яго памочнік распавядае, што Пуцін носіць гадзіннік швейцарскай маркі Hublot («хубло»). У адказ Галабародзька здзіўляецца: «Пуцін — хубло»?
Ну а пазней стала вядома, што ТНТ больш не будзе паказваць серыял «Слуга народу».
Канал паведаміў, што першапачаткова не збіраўся паказваць у эфіры больш за 3 першыя серыі «Слугі народу». Цалкам першы сезон можна будзе ўбачыць у анлайн-кінатэатры Premier. Такім чынам паказ першых серый у эфіры назвалі «маркетынгавым ходам па павышэнні пазнавальнасці платформы».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары